На Крупскім заводзе арыштавалі 19 тон цукру
Супрацоўнікі Дзяржкантролю Мінскай вобласці выявілі на Крупскім садавінагародніным заводзе 19 тон няўлічанага цукру.
Як піша сайт meganews.by, цукар-пясок захоўваўся на складзе заводу і не меў суправаджальных дакументаў, якія пацвярджаюць яго паступленне. Агульны кошт няўлічанай прадукцыі — 142 мільёны рублёў (каля 17 тысяч долараў).
На нелегальную прадукцыю накладзены арышт. Паводле заканадаўства, зламысніку пагражае канфіскацыя нелегальнага тавара і штраф ад трох да пяці мільёнаў рублёў.
Фота — mygazeta.com