На Кубе пацярпеў крушэнне пасажырскі самалёт
Самалёт, на борце якога знаходзілася 68 чалавек, пацярпеў крушэнне на Кубе ў часе палёту з Сант’яга-дэ-Куба ў Гавану, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы. Сярод пасажыраў самалёта было 28 замежнікаў. Падрабязнасці здарэння пакуль не ўдакладняюць. Гэта першае крушэнне пасажырскага самалёта на Кубе ад сакавіка 2002 года, калі ў цэнтры выспы разбіўся Ан-2 мясцовай авіякампаніі Aerotaxi, на борце якога знаходзіліся 16 чалавек.