На Кубе ўпершыню за 43 гады абралі прэзідэнта
Нацыянальная асамблея Кубы абрала прэзідэнта краіны. Ім стаў Мігель Дыяс-Канэль, перадае Радыё "Свабода".
На прэзідэнцкую пасаду прэтэндавалі 17 кандыдатаў. За Дыяс-Канэля прагаласавалі 579 з 605 дэпутатаў парламента.
Пасада прэзідэнта на Кубе была скасаваная ў 1976 годзе. Кіраўніком дзяржавы быў старшыня Дзяржаўнага савета. Пасаду прэзідэнта аднавілі на пачатку 2019 года, калі была прынятая новая Канстытуцыя краіны.
Дыяс-Канэль кіраваў Кубай як старшыня Дзяржаўнага савета з красавіка 2018 года. Ён стаў першым чалавекам не з сям’і Кастра, які ўзначаліў Кубу з моманту камуністычнай рэвалюцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.