На Кубку Дэвіса Беларусь сустрэнецца са зборнай Балгарыі

Зборная Балгарыі стане першай саперніцай беларускіх тэнісістаў у 2-й групе Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса. Матч пройдзе 4—6 сакавіка 2011 года ў Мінску, інфармуе БелаПАН. Пераможца згуляе за выхад у фінальны раўнд з пераможцам пары Кіпр — Венгрыя. Той, хто прайграе, — з няўдачнікам гэтай сустрэчы за права застацца ў групе.

Нагадаем, што беларускія тэнісісты выбылі ў 2-ю групу Еўра-Афрыканскай зоны пасля хатняй паразы 1:4 ад славакаў у другім раўндзе плэй-оф 1-й групы.

У рэйтынгу Кубка Дэвіса Балгарыя займае 57-е месца, Беларусь — 48-е.