На Курбан-Байрам у Мінску зарэжуць 15 быкоў

Мусульмане ўсяго свету 27-29 лістапада будуць адзначаць найважнейшае свята сваёй рэлігіі — Ід аль-Адха (свята ахвярапрынашэнняў), або, як называецца гэты дзень у цюркскіх мовах, Курбан-Байрам. У гэты дзень будуць здзяйсняцца рытуалы ахвярапрынашэння (курбан), а таксама ўзносіцца святочныя малітвы. Да прыкладу, мінскі муфтыят арганізуе прынясенне ў ахвяру 15 быкоў, інфармуе БЕЛТА. Перад рытуалам адбудзецца ранішняя малітва ў пакуль недабудаванай мячэці на вуліцы Грыбаедава.

Святкаваннем Курбан-Байрама завяршаецца шматлікі хадж (паломніцтва) мусульман усяго свету да сваіх святынь у Мецы і Медыне.