На курорце Нарач п'яныя афіцыянты білі ліхтары
Максімальнае пакаранне, якое ім пагражае, — да шасці гадоў пазбаўлення волі.
Незвычайны выпадак здарыўся ў беларускім курортным пасёлку Нарач. У мясцовую міліцыю звярнуўся ахоўнік санаторыя "Прыазёрны". Ён паведаміў, што тры нецвярозыя маладыя чалавекі з хуліганскіх меркаванняў знарок пашкодзілі 10 вулічных ліхтароў на тэрыторыі санаторыя.
Праваахоўнікі высветлілі, што ў ліхой кампаніі апынуліся афіцыянты мясцовага гатэля "Нарач". Прычым адзін з іх з'яўляецца жыхаром Віцебскай вобласці, а другі — мясцовы.
Шкода ад гулянкі афіцыянтаў ацэньваецца ў 1,62 млн рублёў, адзначае interfax.by. Следчы камітэт пачаў на іх справу за хуліганства, учыненае групай асобаў. Ім пагражае арышт, ці абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, ці пазбаўленне волі на тэрмін ад аднаго года да шасці гадоў.
Фота: naroch.by