На лецішчы пад Чэрвенем выбухнуў газ (фота)

Выбух у дачным доме ў вёсцы Стары Пруд, што ў Чэрвенскім раёне, адбыўся раніцай 8 лютага. Паведамленне пра здарэнне паступіла на лінію 101 у 8.41. На месца выкліку выехалі выратавальнікі, аварыйная служба газу, хуткая дапамога.

Спецыялісты высветлілі, што выбухнула газава-паветраная сумесь звадкаванага газу. У выніку выбуху ўзгарання не было.

Гаспадар дома — мінчанін — прыехаў на лецішча і ўвечары карыстаўся газавай плітой, а потым пайшоў начаваць да сваякоў, якія жывуць у тым самым населеным пункце. Раніцай, калі ён вярнуўся дадому і адчыніў дзверы, адбыўся выбух. Мужчыны атрымаў нязначныя апёкі.

Выбухам знішчаная цагляная веранда дома, пашкоджаныя вонкавая сцяна, унутраныя перагародкі, столь і чатыры аконныя рамы.

Сярод меркаваных прычынаў здарэння — парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прыладаў, інфармуе прэс-служба МНС.