На Лунінеччыне расстралялі дарожныя знакі
Больш за 20 дарожных знакаў на ўчастку дарогі паміж вёскамі Бастынь і Вялута абстраляныя з паляўнічай зброі.
Як паведамляе сайт media-polesye.by, такая ж карціна назіраецца і на іншых дарогах Лунінецкага раёна. Злавіць гора-стралкоў пакуль не ўдалося, таму дарожнікі вымушаны мяняць дзіравы рыштунак за свой кошт. У сярэднім адзін знак каштуе каля 200 тысяч рублёў. Акрамя таго, неабходныя выдаткі на транспартаванне і ўсталяванне знакаў.
Фота — greek.ru