На Львоўшчыне пабудуюць “Вайсковы пантэон прымірэння”

На Львоўшчыне пабудуюць “Вайсковы пантэон прымірэння”. Сёння ў вёсцы Падгорцы Бродаўскага раёна адбудзецца ўсталяванне памятнага знаку.
З часам там узнікне пантэон, дзе знойдуць спакой вайскоўцы з Чырвонай Арміі, дывізіі “Галіччына” (яна ваявала ў 1944 г. супраць саветаў) і Украінскай Паўстанчай Арміі (ваявала супраць саветаў да 1954 г.). З такой ініцыятывай выступіла Украінская народная партыя.

“Зараз для Украіны надзвычай важна пераадолець бар’ер паміж усходам і захадам краіны, пазбавіцца ад ідэалагічных штампаў камуністычнага рэжыму, якія падзялялі Украіну на “бандэраўцаў” і “усходнікаў” і разам ушанаваць памяць загінулых у тыя страшныя часы”, — з такой заявай выступіў кіраўнік Львоўскай абласной арганізацыі Украінскай народнай партыі Багдан Казак.

Інтэрфакс