На Львоўшчыне пахавалі апошняга камандзіра УПА генерала Васіля Кука
У Львоўскай вобласці Украіны ўчора прайшло пахаванне апошняга камандзіра Украінскай Паўстанчай Арміі генерала Васіля Кука. Ён памёр у Кіеве на 95 годзе жыцця. Нагадаем, што УПА, у якой налічвалася да 100 тысяч байцоў, ваявала на
некалькі франтоў, спачатку супраць немцаў і савецкіх партызанаў, пасля
– супраць бальшавікоў.
Васіль Кук камандаваў паўстанцкай арміяй з 1950 года, пасля гібелі генерала Рамана Шухевіча. У 1954 годзе Кук быў арыштаваны і некалькі гадоў правёў у турме, а пасля жыў пад наглядам.
У 2002 годзе прэзідэнт Леанід Кучма прысвоіў Куку званне Героя Украіны, але той адмовіўся – ён патрабаваў рэабілітацыі ўсіх байцоў УПА.
ПРИМА-News