На Львоўшчыне зноў гарыць жоўты фосфар

На месцы чыгуначнай аварыі пад Ажыдавым у Львоўскай вобласці, дзе 16 ліпеня сышлі з рэек цыстэрны з жоўтым фосфарам, зноў зафіксаванае ўзгаранне.
Яно пачалося з-за кепскай рэкультывацыі зямлі, куды выліўся фосфар пасля аварыі. Выратавальнікі, нібыта, вывезлі адтуль менш зямлі, чым паведамлялі ўлады. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма, адзначае “Інтэрфакс”.