На лячэнне Дзмітрыя Рака не хапае 4 тысячы долараў
Вядомая беларуская спартсменка Асоль Слівец распавяла, што на лячэнне Дзмітрыя Рака ў маскоўскім рэабілітацыйным цэнтры не хапае 4 тысячы долараў. Грошы патрэбныя на ўзнаўленне маўлення і прыкладных навыкаў траўмаванага фрыстайліста. Па словах спадарыні Слівец, сродкі абяцаюць выдаткаваць Міністэрства спорта і НАК, але іх усё роўна не хапае. Зараз у краіне праходзіць акцыя “Спартоўцы – у дапамогу Дзмітрыю Раку”. “Ужо далі грошы хакеісты, гімнасткі, Наташа Цылінская, Юля Несцярэнка... Cправа нават не ў грошах – бяда ж можа здарыцца (цьфу-цьфу-цьфу) з кожным.
Я таксама падала, мяне таксама везлі ў несвядомым стане, але абыйшлося. Памятаю – скачок, падзенне, а далей – нічога не памятаю. Расплюшчваю вочы – людзі ў белых халатах” – цытуе Асоль Слівец газета “Народная воля”.