На Магілёўшчыне насельніцтва не давярае міліцыі

На Магілёўшчыне няма ніводнага раёну, дзе хаця б палова насельніцтва давярала супрацоўнікам праваахоўных органаў. Такую заяву, па звестках Радыё "Свабода", зрабіў старшыня Магілёўскага аблвыканкаму Пётр Руднік. Незадаволенасць працай міліцыянтаў прагучала пасля таго, як тыя адрапартавалі, што на 18% знізілася колькасць правапарушэнняў і злачынстваў у сельскай мясцовасці.

Паводле афіцыйных СМІ Магілёўшчыны, самы высокі працэнт даверу міліцыянтам выказваюць жыхары Бялыніцкага раёну — 48%. Самы нізкі — у Бабруйску (26%).