На Магілёўшчыне прадставяць пяць мультфільмаў на беларускай мове
Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў адкрыўся на Магілёўшчыне. На магілёўскую "Анімаёўку" прадставілі свае творы 35 студый з 19 краін свету. Упершыню ў праграмах фестывалю з'явяцца работы аніматараў Венгрыі, Чэхіі і Башкартастана. У конкурснай праграме бяруць удзел адразу 7 беларускіх мультфільмаў, 5 з якіх выкананыя на беларускай мове.
"Анімаёўка" працягнецца да 30 верасня. Фестывальныя мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх раённых цэнтрах вобласці, а ў кінатэатрах Магілёва штодня будуць дэманстравацца праграмы мультфільмаў для дзяцей, паведамляе газета "Звязда".