На Магілёўшчыне прарвала дамбу, затапіла каля 145 дамоў

У выніку разбурэння дамбы ў Магілёўскім раёне пад вадой апынулася садовае таварыства “Хімік”. Сто пяцьдзесят дачных дамоў затопленыя, паведамляе Радыё "Свабода".  Супрацоўнікі міністэрства па надзвычайных сытуацыях на чаўнах эвакуявалі больш за сорак чалавек.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, запруда, пастаўленая ў 1973 годзе, не вытрымала ціску лішняй вады ад двухдзённай залевы. Больш за сем тысяч кубаметраў вады хлынула на дачны пасёлак. За пару гадзінаў ад гэтага аб’ёму засталася толькі траціна.

Спецыялісты адзначаюць, што такая аварыя на Магілёўшчыне здарылася ўпершыню. Саму запруду некалькі разоў раней рамантавалі пасля нязначных аварый. Цяпер яна рамонту не падлягае.