На Магілёўшчыне шэршні закусалi да смерцi расіяніна
У нядзелю ўвечары ў лесе паблiзу вёскi Скачок, што ў Кiраўскiм раёне, пасля ўкусаў шэршняў раптоўна памёр 50-гадовы жыхар Масквы, паведамляе “Звязда”.
У раёне расказалi, што расiянiн разам з жонкай прыехаў у госцi да цешчы. Разам са сваяком ён пайшоў па грыбы, i па завяршэннi вандроўкi мужчына вырашыў залезцi на наглядальную паляўнiчую вышку.
На ёй, вiдаць, шэршнi зрабiлi свае гнёзды i пакусалi няпрошанага госця. Спачатку масквiч i яго спадарожнiк не надалi вялiкага значэння алергiчнай рэакцыi: маўляў, пасвярбiць i пройдзе. Але праз кароткi час адчуў сябе вельмi дрэнна i памёр на месцы. Медыкi, якiя прыбылi на месца здарэння, ужо нiчым не маглi дапамагчы.