На Магілёўшчыне штодзень 1 чалавек памірае ад атручвання алкаголем

Ад атручвання алкаголем у Магілёўскай вобласці за пяць месяцаў сёлета памерлі 177 чалавек. Гэта мінімум адзін чалавек на дзень, аднак на 17,7% менш, чым летась за адпаведны перыяд.  Акрамя таго, яшчэ 46 чалавек памерлі па прычынах, звязаных са спажываннем алкаголю.

Толькі сёлета на ўлік сістэмы барацьбы з п’янставам “Побыт” пастаўленыя 2,7 тысячы чалавек, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, звязаны з алкаголем.