На Магілёўшчыне затрымалі караван кантрабандыстаў

Цэлы караван кантрабандыстаў затрымалі ў Магілёўскай вобласці. 12 тон чорнага металу на пяці машынах вывозіліся ў Расію.
Гэты маршрут ужо называюць "металічным". Толькі за паўгады праваахоўнікі затрымалі там больш за 80 тон металалома, інфармуе тэлеканал СТВ