На Мастоўшчыне ратавальнікі выцягнулі са студні каня

Жывога каня выцягнулі з калодзежа мастоўскія ратавальнікі.  Здарэнне адбылося ў вёсцы Заполле. Конь адвязаўся і падарожнічаў каля вёскі, пакуль не праваліўся ў студню. Ратавальнікі ўжылі для выратавання жывёліны ноў-хаў — выцягнулі каня аўталесвіцай на пажарных рукавах.