На матч Беларусь — Албанія прадалі толькі 6 тысяч квіткоў
Сёння на мінскім стадыёне "Дынама" пройдзе адборачны матч чэмпіянату Еўропы паміж футбольнымі зборнымі Беларусі і Албаніі (пачатак у 20.30).
Як паведамілі Еўрарадыё у Беларускай федэрацыі футбола, пакуль прададзена не шмат квіткоў на гэты матч:
“На сённяшні дзень прададзена трошкі больш за 6000 квіткоў”.
Нагадаем, кошт квіткоў на гэты матч вагаецца ад 10 да 45 тысяч рублёў.
У групе D цяпер лідыруе зборная Францыі, у якой 6 ачкоў, у Беларусі і Албаніі па 5 ачкоў. Сёння Францыя прымае на сваім полі каманду Люксембурга.