На матч "Дынама" (Мінск) – "Спартак" прышло мізэрна мала гледачоў
На матчы "Дынама" (Мінск) – "Спартак" 20 кастрычніка ўсталяваны антырэкорд сезону КХЛ па наведвальнасці. Як адзначае "Прессбол", за гульнёй назіралі ўсяго 800 гледачоў.
Як паведамляла Еўрарадыё, хакеісты мінскага "Дынама" працягнулі пераможную серыю ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. У сераду дынамаўцы ў гасцях разграмілі маскоўскі "Спартак" — 5:1.
Наступную гульню мінскае "Дынама" праводзіць у пятніцу, 22 кастрычніка, у Чарапаўцы з "Северсталлю".