На матч Кіпр—Беларусь быў прададзены 91 бiлет

Таварыскі матч зборных Кiпра i Беларусi, які завяршыўся перамогай гаспадароў 2:1, праходзiў амаль у поўнай цiшынi.
Падчас тэлетрансляцыi было заўважна, што трыбуны практычна пустыя. Тэлегледачы маглi нават разабраць каманды, якi даваў Бернд Штанге сваiм футбалiстам.

Як паведамляе “Звязда” са спасылкай на кiпрскiя СМІ, на гэты матч быў прададзены ўсяго 91 бiлет.