На матч мінскага "Дынама" ў Маскве не дапусцяць гледачоў

Таварыскі матч футбалістаў мінскага "Дынама" з маскоўскім "Лакаматывам" пройдзе 11 кастрычніка ў расійскай сталіцы без гледачоў. Як паведамляе газета "Спорт-Экспресс", такое рашэнне прынятае з-за забароны міліцыяй правядзення ўсіх масавых мерапрыемстваў у сувязі з выбарамі ў Маскоўскую гарадскую думу.