На матч са Славакіяй Беларусь дазаявіць Арцёма Сянькевіча
На сённяшні матч са зборнай Славакіі на чэмпіянаце свету па хакеі Беларусь занясе ў заяўку форварда мінскага "Юнацтва" Арцёма Сянькевіча. Месца ў варотах зойме Віталь Коваль, паведамляе БЕЛТА. Галкіпер Андрэй Мезін, які занядужаў яшчэ 9 траўня перад матчам з Казахстанам, усё яшчэ не акрыяў ад харчовага атручвання.