На матчы Дынама—Ак Барс будуць прадаваць беларускія нацыянальныя стравы
Мінскае “Дынама” прысвяціла свой матч з казанскім “Ак Барсам” беларускай культуры. Гульня адбудзецца 11 снежня ў сталічным Палацы спорту. Як распавёў Еўрарадыё прэс-сакратар нашай каманды Мікіта Беражкоў, у
палацы будуць прадавацца стравы нацыянальнай кухні, увесь абслугоўваючы
персанал апране стужкі з арнаментам, а вядучы матчу будзе размаўляць
па-беларуску.
На роднай мове будуць праводзіцца і конкурсы ў перапынках паміж перыядамі. Нагадаем, мінулы матч з “Нафтахімікам” прысвячаўся сям’і. Заўзятары, якія прыходзілі сем’ямі, атрымлівалі падарункі і ўдзельнічалі ў конкурсах.