На маёмасць Андрэя Пачобута накладзены арышт

Маёмасць апісалі ў карэспандэнта польскай "Газеты выборчай" Андрэя Пачобута. Сёння яго кватэру наведалі трое супрацоўнікаў КДБ. Яны паведамілі, што на найбольш каштоўную маёмасць накладзены арышт, а кампутар і DVD забралі з сабой.


"Я думаю, што гэта частка такога псіхалагічнага ціску на мяне... Проста яны робяць тое, што ўлады вырашылі", — сказаў у жывым эфіры Еўрарадыё Андрэй Пачобут.


Нагадаем, учора стала вядома, што ў дачыненні да яго была распачатая крымінальная справа за абразу кіраўніка Беларусі. Падставай для распачацця справы сталі некаторыя артыкулы Пачобута у "Газеце Выборчай", на сайце "Беларускі партызан" і ў прыватным блогу.