На МАЗе ліквідоўвалі ўзгаранне ў адным з цэхаў
Мяркуецца, што яго прычынай стала тленне гаручых адкладаў на фільтры гарызантальнай вентыляцыйнай камеры.
Раніцай 26 жніўня на Мінскім аўтамабільным заводзе адбылося ўзгаранне ў цэху зваркі і зборкі аўтобусаў. Мяркуецца, што яго прычынай стала тленне гаручых адкладаў на фільтры гарызантальнай вентыляцыйнай камеры. Таксама прычынай магло быць патрапленне іскры ад выкарыстання шліфавальнай машынкі на ўчастку зборкі карпусоў аўтобусаў.
Узгаранне было ліквідавана яшчэ да прыезду ратавальнікаў, паведамляе прэс-служба МНС.
Фота: ByMedia.net