На месцы былога аўтавакзала “Цэнтральны” знайшлі бункер ХІХ стагоддзя
На месцы аўтавакзала “Цэнтральны”, дзе цяпер узводзіцца новы будынак, знайшлі бункер ХІХ стагоддзя. Гэта невялікае памяшканне памерам прыкладна 5 на 10 метраў. Цагляны мур не змог разбурыць нават магутны экскаватар. Як паведамляе “СБ”, бункер не падобны на дот або бамбасховішча часоў Другой сусветнай, хоць зусім непадалёк былі размешчаныя два бамбасховішчы — у Міхайлаўскім скверы і ў раёне вуліцы Чыгуначнай.
Загадчык аддзелам археалогіі сярэднявечнага перыяду Інстытута гісторыі Акадэміі навук Аляксандр Мядзведзеў адзначыў, што раней на гэтым месцы знаходзілася станцыя Лібава-Роменскай чыгункі.
Загадчык аддзелам археалогіі сярэднявечнага перыяду Інстытута гісторыі Акадэміі навук Аляксандр Мядзведзеў адзначыў, што раней на гэтым месцы знаходзілася станцыя Лібава-Роменскай чыгункі.