На мінчука ў Чэрвенскім раёне наехалі два аўтамабілі
Здарэнне адбылося ўвечары 12 кастрычніка ў вёсцы Кулікі.
Спачатку 34-гадовага жыхара сталіцы збіў аўтамабіль "Опель", пасля на яго наехаў "Сітраен". Ад атрыманых траўмаў пешаход загінуў, інфармуе БЕЛТА.
У Лідзе пад колы легкавіка трапіла 18-гадовая студэнтка. Яна перабягала дарогу і не заўважыла легкавік. Дзяўчына атрымала сур'ёзныя траўмы галавы і знаходзіцца ў рэанімацыі.