На Мінскай кальцавой сутыкнуліся 7 машын
Масавае сутыкненне адбылося на знешнім кальцы Мінскай кальцавой аўтадарогі ў раёне ракі Цна. У ДТЗ патрапілі адразу сем машын, пацярпелых, на шчасце, няма. Як паведамілі БЕЛТА у Савецкім РУЎС Мінска, пакуль нельга сказаць, калі рух на гэтым участку МКАД будзе адноўлены ў поўным аб'ёме. Прычынай ДТЗ, хутчэй за ўсё, сталі шчыльная плыня транспарту і дрэнныя ўмовы надвор'я.