На мінскіх вадаёмах чамусьці найчасцей тонуць слесары

Найчасцей на сталічных вадаёмах сёлета тонуць слесары — чацвёра ў агульнай колькасці патанулых. Другое месца ў сумнай статыстыцы займаюць токары і грузчыкі. Вада забрала па тры прадстаўнікі гэтых прафесій. Як адзначае агенцтва "Минск-новости", сярод загінулых нямала пенсіянераў. Прычым пяцёра з іх патанулі дома ва ўласных ваннах.