На Мінскім аўтазаводзе адбыўся пажар
У цэху Мінскага аўтамабільнага завода ў мінулую нядзелю адбыўся пажар. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі.
Па словах ратавальнікаў, адбылося ўзгаранне адкладанняў фарбы ў вентыляцыйным корабе на ўчастку афарбоўкі ў механазборачным цэхе нумар 1.
У выніку пажару пашкоджаны вентыляцыйны кораб на плошчы 2 квадратных метра і электрарухавік выцяжной вентыляцыі.
Паводле папярэдніх дадзеных, прычынай пажару стала кароткае замыканне ў электрарухавіку вентыляцыі. Пацярпелых няма.
“Інтэрфакс”