На мінскім чыгуначным вакзале шукалі выбуховае прыстасаванне
Выбуховае прыстасаванне шукалі ўчора ўвечары на мінскім чыгуначным вакзале. Праваахоўнікамі быў ачэплены будынак, людзей часткова эвакуявалі.
Як інфармуе БелаПАН, прадстаўнік Упраўлення ўнутраных спраў на транспарце пацвердзіў гэтую інфармацыю, аднак іншых дэталяў не паведаміў. Вынікі праверкі пакуль невядомыя.
Нагадаем, папярэдняе "замініраванне" мінскага чыгуначнага вакзалу адбылося 20 жніўня. Тады сапёры займаліся падазроным прадметам каля ўваходу ў міжнародныя касы, які аказаўся 5-літровай пляшкай віскі.