На мінскім стадыёне "Дынама" пачнуць праводзіць экскурсіі
Экскурсіі пачнуць праводзіць на галоўнай футбольнай арэне краіны. Як інфармуе тэлеканал СТВ, мінскі стадыён "Дынама" ў бліжэйшыя гады створыць уласную эскурсійную праграму. Там будзе створаны невялікі клубны музей, а таксама закладуць алею славы спартсменаў-дынамаўцаў. Кіраўніцтва стадыёна "Дынама" спадзяецца зарабіць на турыстах і спасылаецца на досвед калег з іншых еўрапейскіх краін.