На Міжнародны дзень працы ў Мінску рыхтуецца нетрадыцыйная акцыя

Нетрадыцыйная акцыя рыхтуецца беларускімі левымі ў Мінску да Міжнароднага дня працы.  Пра яе Еўрарадыё распавядае сустаршыня прафсаюза РЭП Аляксандр Бухвостаў:

"Мы плануем правядзенне нетрадыцыйнай акцыі, праводзім маёўку. Яна будзе праходзіць у парку 50-годдзя Кастрычніка. Мы хочам зрабіць палітычнае і культурна-забаўляльнае мерапрыемства адначасова".

Бухвостаў кажа, што разам з мастацкімі калектывамі ў парку выступяць з прамовамі палітыкі, прадстаўнікі арганізацый, якія ўтварылі аргкамітэт - Партыі камуністаў Беларускай, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), прафсаюза РЭП ды іншых.

Мінгарвыканкам дазвол на акцыю пакуль не даў.