На МТЗ нарэшце дайшлі білеты на матч БАТЭ-“Ювентус”
Мінскі трактарны завод нарэшце атрымаў 1 тысячу білетаў на матч Лігі чэмпіёнаў БАТЭ-“Ювентус”. Пра гэта Еўрарадыё распавёў намеснік старшыні прафкама завода Ўладзімір Кулічкоў. Нагадаем, на мінулым тыдні стала вядома, што на МТЗ не прыйшлі білеты на матч Лігі чэмпіёнаў (ён пройдзе на мінскім стадыёне "Дынама" 30 верасня), за якія былі заплачаныя грошы.
Сёння Ўладзімір Кулічкоў паведаміў, што праблема вырашаная, прычым "сваімі сіламі", без падключэння ўладаў:
"Так, нам нашую тысячу білетаў аддалі. Будзем цяпер размяркоўваць".
На футбол МТЗ адправіць сваіх найлепшых працаўнікоў, якія нешта "разумеюць у футболе". Яны заплацяць толькі палову кошту, іншую палову ўзяў на сябе прафкам. Жадаючых шмат, таму рэалізоўваць білеты "чужым" на МТЗ не збіраюцца.
Тым часам на завод прыйшла прапанова набыць квіткі на яшчэ адзін цікавы матч.
Уладзімір Кулічкоў: "Атрымалі заяўку, нам прапануюць 500 білетаў на матч Беларусь - Англія, будзем займацца. Цяпер нават да нас звяртаюцца, каб мы дапамаглі".