На мяжы з Украінай і Літвой з’явяцца мабільныя лабараторыі
Дзве новыя мабільныя лабараторыі аператыўнага рэагавання сёлета будуць уведзеныя ў эксплуатацыю Дзяржаўным памежным камітэтам Беларусі. Яны ўяўляюць сабой аўтамабіль “газель”, абсталяваны разнастайнымі
прыборамі, якія здольныя хутка і дакладна распазнаваць ядзерныя і
радыяцыйныя матэрыялы, выяўляць наркатычныя і выбуховыя рэчывы і
вызначаць іх дакладнае месцазнаходжанне ў кузаве.
Першая такая лабараторыя пачала сваю працу на беларуска-польскім участку мяжы напрыканцы лістапада 2007 года. З яе дапамогай тэрмін прыняцця рашэнняў па пропуску праз мяжу транспартных сродкаў з павышаным радыяцыйным фонам зніжаны з 12 сутак да некалькіх гадзінаў.
Новыя мабільныя лабараторыі з’явяцца на мяжы з Украінай і Літвой. Адзначым, што на сённяшні дзень падобная апаратура ўжываецца сярод краін СНД толькі ў Беларусі.
Рэспубліка