На нафтабазе ў Брэсце працягваюць ліквідаваць наступствы пажару
У Брэсце ўсё яшчэ працягваюць ліквідаваць наступствы гіганцкага пажару. Нагадаем, што ён адбыўся 3 траўня на нафтабазе "Беларуснафты". Як паведаміў БелаПАН, 7 траўня выратавальнікі адпампоўвалі "мёртвыя рэшткі" з рэзервуараў 1, 3 і 6. Астатнія тры рэзервуары гэтай групы цалкам вызваленыя ад паліва і правентыляваныя.
Пачалася замена грунта ўнутры абвалаванняў шасці рэзервуараў. У працах па ліквідацыі наступстваў пажару задзейнічана 18 чалавек і 8 адзінак тэхнікі прадпрыемства.
На аб'екце працягваюць дзяжурыць дзве аўтацыстэрны з выратавальнікамі і добраахвотная пажарная каманда нафтабазы. Ліўневая каналізацыя прадпрыемства адключаная ад гарадскога калектара, каб туды не патрапілі нафтапрадукты. Усе сцёкі з аб'екта ідуць у ачышчальныя будынкі нафтабазы.