На "Нафтан" прыйшлі міліцэйскія праверкі
Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС правяло аператыўныя мерапрыемствы на ААТ "Нафтан". Падчас іх папярэджана нанясенне шкоды прадпрыемству ў памеры 3 млрд рублёў. Як паведамляе "Ежедневник",
гаворка ідзе пра закуп абсталявання ў замежнага ЗАТ "Белтус", якое
пастаўляе на беларускі рынак прафесійны інструмент і абсталяванне.
Паводле папярэдняй інфармацыі, "Нафтан" падпісаў з "Белтусам" дамову на пастаўку прафесійнана інструмента па завышаным кошце і ў снежні павінен быў пералічыць за яго грошы. Вось тут і ўмяшаліся аператыўнікі ГУБЭП МУС і наклалі вета на дамову.
Дарэчы, паняцце "прадухіленне шкоды" ў справаздачах МУС з'явілася ў 2009 годзе. Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС у рамках прафілактыкі карупцыйных злачынстваў пачалі актыўна "прадухіляць нанясенне шкоды". Пры гэтым ніякіх крымінальных справаў па гэтых фактах не пачынаюць.