На наступным тыдні парламент атрымае "выбарчыя" законапраекты
Законапраекты аб унясенні зменаў у выбарчае заканадаўства могуць быць унесеныя ў парламент на наступным тыдні. Пра гэта агенцтву "Интерфакс-Запад" паведамілі ў прэзідэнцкай прэс-службе па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы, прысвечанай пытанням удасканалення выбарчага заканадаўства.
Мяркуецца, што законапраекты будуць прынятыя падчас бягучай сесіі Нацыянальнага сходу. Паведамляецца, што амаль усе змены, якія прапануюцца, "былі ўхвалены ў тым варыянце, у якім былі падрыхтаваныя Цэнтрвыбаркамам".
Глядзі таксама: Выбарчае заканадаўства Беларусі зменіцца ўпершыню за 73 гады