На Наваполацкай ЦЭЦ адбылася аварыя
2 кастрычніка Наваполацк, у тым ліку прамысловая зона, застаўся без цяпла і гарачай вады.
Афіцыйныя асобы, як піша газета "Хімік", заявілі, што пра аварыю казаць не варта, бо ніякіх фізічных разбурэнняў не было. Здарэнне ахарактарызавалі як аварыйную сітуацыю: аўтаматыка адключыла кацёл у цеплаэнtргацэнтралі.
Тэрмінова былі выкліканыя ўсе рабочыя, якія знаходзіліся дома. Да гадзіны ночы кацёл запусцілі і пачалася адладка абсталявання.
Падача цяпла і гарачай вады ў горад цалкам адноўленая толькі каля абеда 3 кастрычніка, адзначае БЕЛТА.
Фота — novopolotsk.by