На навучанне ў школе бубначоў ужо прэтэндуюць 19 чалавек

19 чалавек падалі заяўкі на навучанне ў барабаннай экспрэс-школе, набор у якую быў аб'яўлены 30 чэрвеня бубначом Аляксандрам Сапегам і кампаніяй "Белінтермузыка". Па словах Сапегі, з першай 20-кі ахвочых будзе сфарміравана школьная першая змена.

Аляксандр Сапега: “На сённяшні дзень я атрымаў заяўкі ад 19 жадаючых вучыцца ў школе. Я так думаю, што з першых 20 чалавек будзе зроблена першая змена. Усяго будзе дзьве змены. Шмат хто з тых, хто падаў заяўкі, прасілі ўрокі ў першай змене, а іншыя – ў другой ”.

Першая змена ў школе бубнаў будзе пачынацца ў 13.00 і працявацца да 15.00. Другая змена стартуе ў 15.30 і скончыцца ў 17.30. Аляксандр мяркуе, што ў другую групу “юных бубначоў” таксама ўвойдуць 20 чалавек. Кожны з іх атрымае магчымасць паўтараць за Сапегам розныя практыкаванні.

Аляксандр Сапега: “Я візуальна бачу, што больш 20 чалавек няма сэнсу набіраць. Я ж буду працаваць з кожным. Кожнага буду вызываць за інструмент і на працягу хвіліны праводзіць праверку засвоенага. Кожны будзе за мной паўтараць”.

Нагадаем, на працягу верасня раз на тыдзень у шоў-рум “Белінтэрмузыкі”, што знаходзіцца па вуліцы Аэрадромнай, 125, маэстра Сапега плануе праводзіць групавыя заняткі ў выглядзе семінару, падчас якіх пачынаючыя і прафесійныя бубначы пазнаёмяцца з асновамі груву, элементамі сола і гукавымання.

P.S.: Запісацца ў экспрэс-школу яшчэ можна па тэлефонам:  +375-17-222-79-86; +375-17-222-79-87, і праз электронную пошту: [email protected]

Чытайце таксама: Аляксандр Сапега дасць бясплатныя ўрокі “барабаннага біту”