На "Новай хвалі 2007" Паліна Смолова дзеліць 3-е месца
Увечары 26 ліпеня ў Юрмале прайшоў першы дзень міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў папулярнай музыкі "Новая хваля 2007". Па яго выніках беларуская канкурсантка Паліна Смолова, якая выканала кампазіцыю ангельскай спявачкі Сэм Браун "Стоп", займае трэцюю пазіцыю. Смолава атрымала 100 балаў і пакуль што дзеліць "бронзу" са спявачкамі Марынай з ПольшчЫ і Наталляй Гардзіенка з Малдовы. Іх апярэджваюць дуэт "Барселона" з Украіны (106 балаў) і канкурсант Эргліс з Латвіі (103 балы).
Журы выстаўляла ацэнкі падчас адкрытага галасавання па 11-бальнай сістэме. У яго склад увайшлі вядомыя расійскія спевакі і кампазітары Лайма Вайкуле, Леанід Агуцін, Ігар Мікалаеў, Валерый Меладзе, Валерыя, Мікалай Баскаў, Райманд Паўлс, Ігар Круты і іншыя.
"БелаПАН"