На Новы год праз металадэтэктар

Каб трапіць на навагоднія канцэртныя пляцоўкі, мінчукам давядзецца прайсці міліцэйскі агляд. Ужо заўтра на кірмаш, што адкрываецца ля Палаца спорту, трапіць можна будзе толькі праз металашукальнік.

Як паведаміў "Мінск-Навіны" намначальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Мінгарвыканкама Уладзімір Станілевіч, у дні святкавання Калядаў і Новага года месцы правядзення гарадскіх гулянняў будуць агароджаныя турнікетамі. Усё гэта - дзеля забеспячэння бяспекі насельніцтва.

"Нецвярозых грамадзянаў на гарадскія святкаванні прапускаць не будуць", - дадаў Станілевіч.