На новых еўраманетах з’явіцца Беларусь, але знікне Турцыя
На новых манетах еўра з’явіцца Беларусь, але знікне Турцыя. Гэта выклікала пратэсты некаторых дэпутатаў Еўрапарламента. Еўрапейская камісія прапанавала змяшчаць на новых серыях еўрапейскіх
манет не толькі сяброў ЕС, але і краіны-суседзі. У ліку гэтых суседзяў
аказалася і Беларусь.
“Відавочна, Савет (сяброў ЕС) не сумняецца ў тым, што новая карта Еўропы павінна ўключаць разам з Украінай і Малдовай дыктатуры, такія як Беларусь альбо аўтарытарныя краіны, як Расія…
Аднак ён адмаўляецца ад дэмакратычнай Турцыі, з якой ідуць перамовы аб уступленні”, - гаворыцца ў заяве дэпутатаў Еўрапарламента Марка Капата і Марка Панела.
Прэс-сакратар Еўракамісіі пацвердзіла, што арыгінальны дызайн, які ўключаў і Турцыю, быў зменены Саветам. Нагадаем, супраць уступлення Турцыі ў ЕС выступае Францыя.
Хартыя-97