На Нясвіжчыне падпальшчыца памылілася хатай
Не тое селішча падпаліла жыхарка вёскі Леановічы, што на Нясвіжчыне. Жанчына імкнулася адпомсціць аднавяскоўцы, з якой пасварылася, аднак недакладна ведала, дзе тая жыве. Зайшоўшы ў двор суседа няпрыяцелькі, падпальшчыца абліла саляркаю
дзверы хаты, веранду і дзверы гаража. Падпаліла будынкі, падпаліла
аўтамабіль, які стаяў ля хаты, і ўцякла. На шчасце, пажар своечасова
заўважылі. Распачатая крымінальная справа.