На пабудову беларускай АЭС могуць запрасіць французаў?
Беларусь лічыць магчымым удзел французскай кампаніі Areva у будаўніцтве Астравецкай АЭС. Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка на сустрэчы з дзяржсакратаром па еўрапейскіх справах МЗС Францыі П'ерам Лелушам. Таксама беларускі чыноўнік адзначыў, што Беларусь можа прапанаваць Францыі ўдзел у любых праектах у сферы машынабудавання. У прыватнасці, партнёрам для МАЗа можа быць фірма "Рэно".
Як нагадвае БелаПАН, беларускую АЭС маюць будаваць па расійскім праекце расійскія спецыялісты. 24 сакавіка на сустрэчы з намеснікам старшыні КНР Сі Цзіньпінам у Мінску Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатовая супрацоўнічаць з Кітаем ва ўсіх сферах, у тым ліку ў будаўніцтве АЭС. На гэта расійскі амбасадар Аляксандр Сурыкаў заявіў, што Расія можа адмовіцца ад удзелу ў будаўніцтве беларускай АЭС, калі праект будзе фінансаваць Кітай.