На пачатку жніўня спёка вернецца
І да сярэдзіны наступнага тыдня істотнага пахаладання не прадбачыцца. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла галоўны сіноптык Белгідраметэацэнтры Вольга Фядотава. Па словах сіноптыка, толькі да пятніцы будзе адчувацца падзенне спёкі. Але цягам бліжэйшых сутак атмасферны фронт, які прынёс у Беларусь дажджы, адыдзе на паўночны ўсход краіны.
Фядотава: "У пятніцу з ростам атмасфернага ціску верагоднасць ападкаў зменшыцца, будзе больш сонца. Надвор'е палепшае, і дзённая тампература ўжо складзе +23...+29, у паўднёвых раёнах - да 30 градусаў. У выходныя дні надвор'е абяцае быць цёплым, бо паветраныя масы на тэрыторыю нашай краіны зноў будуць ісці з Міжземнага мора".
Тэмпература паветра будзе вышэй за 30 градусаў, толькі па паўночным захадзе - 23...27 са знакам "плюс".