На Падляшшы адкрываюцца фотавыставы Андрэя Лянкевіча

1 красавіка ў Цэнтры Людвіка Заменгофа ў Беластоку пачне працу фотавыстава "Паганства". На адкрыцці аўтар прадставіць і аднайменную кнігу. Здымкі ў Беластоку можна будзе паглядзець да 30 красавіка.

А 2 красавіка выстава адкрыецца ў Цэнтры адукацыі і прамоцыі беларускай культуры ў Шчытах.

У гутарцы з Еўрарадыё Лянкевіч адзначыў, што для яго важна, што здымкі "Беларусы ў Польшчы" будуць выстаўляцца там, дзе яны рабіліся, — на Падляшшы. Што да "Паганства", то, па словах Лянкевіча, ён працягвае падсумоўваць вынікі свайго вялікага праекта, над якім працаваў больш за 4 гады.