На пахаванне польскай прэзідэнцкай пары прыедзе ўвесь свет

Леха і Марыю Качыньскіх пахаваюць 18 красавіка на Вавэлі – месцы спачынку князёў, каралёў, святых і паэтаў. Там ляжыць, між іншага, св. Ядвіга і Станіслаў, Жыгімонт Стары і Жыгімонт Аўгуст, Стэфан Баторы, Адам Міцкевіч, Юзэф Пілсудзкі і Тадэвуш Касцюшка. Ужо дакляравалі свой прыезд на пахаванне Барак Абама, Ангела Мэркель і прэзідэнт ФРГ Хорст Кёлер, Нікаля Сарказі, Дзмітрый Мядзведзеў, прэм’ер Гішпаніі Хазэ Луіз Запатэра, прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайтэ і экс-прэзідэнт Валдас Адамкус, прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс, прэзідэнт Баўгарыі Георгі Парванаў, міністр замежных справаў Індыі Саманагалі Малая Крышна, прэзідэнт Ізраіля Шыман Перэс, прэм’ер Канады Стывэн Паркер, генсакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн, кіраўнік Еўрапарламенту Ежы Бузэк, старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу, Кіраўнік Еўрапейскага Савету Герман Ван Рампэй.

Хто будзе прадстаўляць Беларусь, пакуль невядома.